Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

тэматычны тыдзень “Каб гучала родная мова”

Дата: 18 февраля 2021 в 19:25, Обновлено 19 февраля 2021 в 19:10
208 просмотров

     Напярэдадні святкавання міжнароднага дня роднай мовы, з 15.02.2021 па 19.02.2021, у нашай установе прайшоў  тэматычны тыдзень “Каб гучала родная мова”.

      Мэта тыдня: садзейнічаць узнікненню цікавасці да беларускай мовы, выхаванню любові да беларускага слова, гісторыі свайго народа.

     На працягу тыдня дзецi знаёмiлiся з малымi формамi фальклору (забаўлянкамi, загадкамi, калыханкамi), знаёмiлiся с беларускімi народ-

нымi песнямi і пацешкамi, удзельнiчалi ў літаратурным падарожжы 

“Беларускіе народные казкі” i iнш.

   Маленькiя беларусы i беларусачкi падарожнiчалi ў вернісаж “Бацькаўшчына” (на выставу рэпрадукцый дэкаратыўна-прыкладного мастацва беларускіх майстроў і мастакоў у дашкольнай установе), гулялi ў беларускiя народныя гульнi, вадзiлi карагоды, падчас якiх выхоўвалi станоўчыя адносiны да традыцый беларускага народа, сумесных гульнывых дзеянняў.

     Гэта яшчэ адна нагода, каб кожнаму беларусу задумацца аб лёсе нашай мовы, аб той бясцэннай спадчыне, што засталася нам ад прадзедаў, аб тым багацці, якім мы, беларусы, павінны валодаць ужо толькі таму, што нарадзіліся і жывем ў Беларусі.

фотасправаздача

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.