Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

памятка для родителей

Дата: 11 февраля 2021 в 09:22
138 просмотров

Як далучыць дзяцей да беларускай мовы?

Мова…

Яе, як i Радзiму, трэба любiць i паважаць,

берагчы i ахоуваць

Картинки по запросу "беларуская мова для дашкольнікаў"

   Часцей за ўсе бывае так, дзіця ідзе ў     першы клас, а не толькі не ведае         беларускай мовы, але, нават, ніколі і не чула яе меладычнасці і чысціні. Бацькі з жахам садзяцца з сынам, або з дачкой рабіць дамашнюю работу па-беларускай мове і адчуваюць, што ахапіць неахопнае адразу не атрымліваецца. Згублены нейкі перыяд часу, калі можна было далучаць дзіця да роднай мовы яшчэ з маленства. Што рабіць? Прапануем бацькам некалькі парад паступовага знаёмства дзяцей малодшага школьнага ўзросту з роднай мовай.

        З чаго пачаць? Пачніце з чытання кніг, часопiсау, прывітання на роднай мове у сямi.

          Затым звярніцеся да збораў ў школу у гульневай форме. “А давай апранацца па-беларуску!” – прапануйце дзiцяцi. І называйце яго адзенне: спаднiца, кашуля, сукенка, каўнерык, штаны, і г.д. Праз некалькі дзён ваша дзіця без памылак будзе знаходзіць адпаведную рэч, а потым і само назаве яе па-беларуску.

         На кухне няхай маці пазаве дачушку гатаваць ежу па-беларуску. Назвы садавіны, гародніны, электрапрыбораў дзеці запомняць хутка і з задавальненнем будуць ужываць іх у размове з іншымі людзьмі. Тым часам тата, займаючыся рамонтам кватэры, разам з сынам разбіраюцца, якія патрэбны цвікі, гаечныя ключы, дошкі, шпалеры і іншае.

         Ідучы па вуліцы з маленькім грамадзянінам Беларусі, раскажыце яму аб помніках архітэктуры вашага горада, назавіце па-беларуску назвы крамаў, транспарту, дрэвы ў парку, хатніх і дзікіх жывёл. Не трэба навязваць дзецям размову, калі яны змарылiся.  Рухайцеся паступова, але ўпарта і тады хутка вы ўбачыце, што нездарма бавілі  час, далучаючы сына i дачку да роднай мовы.

         Лічыце, гэта займае шмат часу, ці патрабуе дадатковых ведаў? Не? Тады, не адкладаючы, бярэмся за работу і добрых вам з дзіцем гульняў па-беларуску!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.